🔖 Перад вамі паштоўка Юліяса Топпа. Юліяс Топп нарадзіўся 22 чэрвеня 1873 года ў горадзе Зост на Захадзе Германіі (Вестфалія). Яго адправілі на Усходні фронт, дзе ён быў паранены ў 1916 годзе ў раёне Іўя.
🏥 З госпіталя, які быў размешаны ў будынку Іўеўскай адміністрацыі, Юліяс Топп 9 красавіка 1916 г. адправіў віншавальную паштоўку.
📃 Топп піша сваё сям’і: “Дарагія жонка і дзеці. Пісьмо і пасылка атрыманы. Спадзяюся, у вас усё добра, як і ў мяне. Жадаю вам шчаслівых святаў. Усім прывітанне”. Юлій.
🚶♂На гражданцы Юлій быў паштальёнам. Памёр 5 лістапада 1946 года ў Зосце.
#іўе #музей #музеибеларуси #путешествия #экскурсии #экскурсия #туризм #Беларусь #ивьевскийрайон #tourism #museum #Belarus #интересныйфакт #паштоўка #ваенныя_ўспаміны
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев