Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў Маскве. Быў прызваны ў Чырвоную армію ў лістападзе 1941 г. радавым.👤
Удзельнічаў у абароне Масквы. Чатырыжды паранены.
💡З 1943 па 1944 гг. камандаваў взводам, затым ротай курсантаў Чэлябінскага ваенна-авіцыйнага вучылішча, лічыўся у рэзерве 56-го асобнага палку афіцэрскага састава Маскоўскага ваеннага округа.
🇧🇾 Пасля вызвалення Беларусі ўся яго дзейнасць была прысвечана ёй. З 15 чэрвеня 1944 г. ён стаў інструктарам 4-ай часці Дзятлаўскага РВК Баранавічскай вобласці Беларускага ваеннага округа.
З 21 чэрвеня 1962 г. па 28 лістапада 1969 г. Мікалай Іванавіч займаў пасаду ваеннага камісара Іўеўскага РВК. У 1969 г. выйшаў на пенсію ў званні падпалкоўніка. 26 чэрвеня 2001 г. яму было прысвоена званне палкоўніка запаса. 📇
🎖️За праяўленую мужнасць і гераізм у гады вайны Мікалай Іванавіч быў узнагароджаны шматлікімі ўзнагародамі: ордэнам Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі “За абарону Масквы”; “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”; “За баявыя заслугі”; “За бездакорную службу” трох ступеняў, а таксама шматлікімі юбілейнымі медалямі.
🏛️ Яшчэ пры жыцці Мікалай Іванавіч шчыльна супрацоўнічаў з нашым музеям. Ім былі перададзены дзесяткі прадметаў, якія ўзбагацілі музейную калекцыю. Першым прадметам, перададзеным ветэранам, стаў знакаміты “рускі” штык, які ставіўся на шмат якія віды ўзбраення, ў тым ліку на вінтоўку Мосіна.
Адным з самых незвычайных прадметаў у музеі з’яўляецца рэнтгенаўскі снімак, на якім бачны асколак, які на ўсё жыццё пакінула вайна ў целе ветэрана. 🩻
🪖Таксама ў нашых фондах захоўваюцца яго ваенная форма і ўзнагароды, перададзеныя Данілавай Алёнай Васільеўнай ўжо пасля смерці ветэрана (17 чэрвеня 2021 г.).
#іўе #большечеммузей #памятьпоколений #мыпомним #вов #Ивье #музей #музеиБеларуси
#экскурсии #память #гісторыябеларусі #эскурсия #туризм #Беларусь #важнаядата #юбилей #знаменитыеивьевчане
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев