⚡️15 сакавіка у нашай краіне адзначаюць Дзень Канстытуцыі.⚡️
📣 Спецыяльна для гэтай даты мы падрыхтавалі новае мерапрыемства.
🙋 Прапануем школьнікам і навучэнцам нашага горада і раёна прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Канстытуцыя - асноўны закон Рэспублікі Беларусь”.
⚖ Падчас гульні ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй законатворчасці на тэрыторыі нашай краіны; даведаюцца пра яе асноўныя палажэнні і нормы.
➕ Бонусам стане наведванне зала нашай экспазіцыі, прысвечанага сучаснай пасляваеннай гісторыі Іўеўскага раёна.
❗️Кошт удзелу 20р. Колькасць удзельнікаў да 20-22 чалавек.
📝 Запіс па папярэдняй замове.
📞 Тэлефон для даведак: 6 80 35
#Ивье #ивьевскийрайон #музей #мероприятие
⚡️З 28 лютага пачала дзейнічаць выстава "Святло ікон" мастачкі Ядвігі Сенько.⚡️
✝ Сярод яе работ прыстунічаюць як праваслаўныя, так і каталіцкія іконы на самыя разнастайныя сюжэты.
👤 За 25 год іканапісу Ядвіга Сенько стварыла больш за 2 тыс. ікон, якія знаходзяцца у храмах і касцёлах па ўсёй краіне.
🪙 Кошт уваходнага білета згодна дзеючага прэйскуранту.
📞 Тэлефон для даведак 6 80 35
#Ивье #ивьевскийрайон #музей #музеибеларуси #гродно #история #историябеларуси #культура #гісторыя #гісторыябеларусі #history #Museum #Belarus #grodno #ivye #навіна #выстава
📝 Думаем, вы бачылі нямецкія паштоўкі часоў першай сусветнай вайны, але наўрацці вы ведаеце, пра якія падзеі там пісалі салдаты.
🔖 Перад вамі паштоўка Юліяса Топпа. Юліяс Топп нарадзіўся 22 чэрвеня 1873 года ў горадзе Зост на Захадзе Германіі (Вестфалія). Яго адправілі на Усходні фронт, дзе ён быў паранены ў 1916 годзе ў раёне Іўя.
🏥 З госпіталя, які быў размешаны ў будынку Іўеўскай адміністрацыі, Юліяс Топп 9 красавіка 1916 г. адправіў віншавальную паштоўку.
📃 Топп піша сваё сям’і: “Дарагія жонка і дзеці. Пісьмо і пасылка атрыманы. Спадзяюся, у вас усё добра, як і ў мяне. Жадаю вам шчаслівых святаў. Усім прывітанне”. Юлій.
🚶‍♂На гражданцы Юлій быў паштальёнам. Памёр 5 лістапада 194
⚡На мінулым тыдні ў Іўеўскім РДК была праведзена выніковая сустрэча супрацоўнікаў сектару культуры па выніках працы ў 2023 годзе.
👥 У межах сустрэчы выступалі кіраўнікі і важныя асобы раёну, былі праслуханы даклады аб дзейнасці асобных устаноў у межах пастаўленых планаў, падведзены вынікі і адзначаны асабістыя дасягненні супрацоўнікаў і арганізацый.
🏛 Была асабліва адзначана і праца Іўеўскага музея нацыянальных культур як установы, якая выканала (і нават перавыканала!) усе запланаваныя паказчыкі. 📈
👩‍💼 Асобна адзначылі паслугі супрацоўніцы музея Ірыны Іосіфаўны Нехвядовіч, наглядальніка, якая атрымала ганаровую грамату за асабісты ўклад у дзейнасць установы.
💡 Важнае месца на сустр
💡 Цікавы факт.
📜 У Іўеўскім раёне шмат населеных пунктаў з вельмі цікавай гісторыяй. Сёння мы распавядзем цікавы факт з гісторыі аг. Ліпнішкі (Іўеўскі раён, Гродзенская вобл).
👤 Юзаф Пілсудскі, будучы кіраўнік Польскай дзяржавы, некаторы час жыў у Ліпнішках. Там жа выдавалася газета Працоўны (Robotnik), дзе ён быў галоўным рэдактарам. ✍
📰 На здымку шыльда, якая вісела на доме, у якім быў выдадзены першы нумар газеты Працоўны (Robotnik).
⛪️ А яшчэ ў Ліпнішках вельмі прыгожы касцёл! (здымак 2)
❗️Запрашаем вас на экскурсію у Іўеўскі музей нацыянальных культур. Тут вы зможаце даведацца пра шматлікія падзеі і факты з гісторыі нашага раёна і не толькі. 🧐
📞 Тэлефон для даведак: 6 80
🔝 Добрая навіна! 🔝
👆29 снежня 2023 года адкрыўся для наведвання чарговы (4 па ліку!) зал пастаяннай экспазіцыі “Іўеўскі раён у 2-ой пал. ХХ - пач. ХХІ ст.”.
📖 Дадзены зал прысвечаны сучаснай гісторыі Іўеўскага раёна. Ён знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі развіцця нашага рэгіёна, пачынаючы ад першых пасляваенных гадоў і да нашых дзён.
🗣 На тэматычнай экскурсіі па зале мы распавядзем пра людзей, што звязалі сваё жыццё з Іўеўскім краем; закранём буйныя агульнагістарычныя падзеі; пакажам, якім чынам яны адбіваліся на жыццёвых умовах і быце жыхароў Іўеўскага раёна ў розныя перыяды.
Цягам экскурсіі вы даведаецеся:
💡калі быў утвораны Іўеўскі раён;
💡калі атрымаў статус горада наш ра
У гэты дзень (24 снежня) споўнілася б роўна 100 год апошняму ветэрану Іўеўскага раёна Данілаву Мікалаю Іванавічу.
Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў Маскве. Быў прызваны ў Чырвоную армію ў лістападзе 1941 г. радавым.👤
Удзельнічаў у абароне Масквы. Чатырыжды паранены.
💡З 1943 па 1944 гг. камандаваў взводам, затым ротай курсантаў Чэлябінскага ваенна-авіцыйнага вучылішча, лічыўся у рэзерве 56-го асобнага палку афіцэрскага састава Маскоўскага ваеннага округа.
🇧🇾 Пасля вызвалення Беларусі ўся яго дзейнасць была прысвечана ёй. З 15 чэрвеня 1944 г. ён стаў інструктарам 4-ай часці Дзятлаўскага РВК Баранавічскай вобласці Беларускага ваеннага округа.
З 21 чэрвеня 1962 г. па 28 лістапада 1969 г
📜 Іўе і ваколіцы на нямецкай мапе 1915 года.
💡Назва крыніцы: Iwje, Ljubscha, Nowogródek, Korelitschi, Zdziencioł, Gorodischtsche
📍Месца выдання: [Berlin]
🕰 Год выдання: 1915
Ці спазналі сярод старых назваў якія-небудзь сучасныя месцы? Пішыце ў каментарах варыянты 👇
#іўе #музей #музеибеларуси #путешествия #экскурсии #экскурсия #туризм #Беларусь #ивьевскийрайон #tourism #museum #Belarus #интересныйфакт #интерактив
💿 Алічбоўка музейнага фонда 📀
У выніку працы з музейным фондам Іўеўскага музея нацыянальных культур быў алічбованы Хамаіл канца ХІХ пач. ХХ года. 📜
💡 Хамаілы - гэта рукапісныя кнігі малога фармату, выкананыя цалкам арабскай вяззю, якія змяшчюць тэксты, напісаныя на арабскай ці цюрскай мовах, звычайна з польска-беларускімі тлумачэннямі.
✏️ У хамаілах змяшчаюцца асобныя суры Карана, тлумачэнні рэлігійных абрадаў, словаў, календары, парады па лячэнні хваробаў і г.д. Узорам для беларускіх хамаілаў сталі рукапісы, прывезеныя з мусульманскіх краінаў. Цікава, што назва “Хамаіл” у краінах “мусульманскага свету" не выкарыстоўваецца.
🧕 Прадстаўлены хамаіл быў перададзены прадстаўніцай мусул
Показать ещё