Добрага травеньскага дня, сябры) Мой каляндар- мой памочнік!) Вось наканаваў: "Новы тыдзень - новыя планы" ! Няхай так і будзе!) На маёй казачнай канапе гасцююць сёння кнігі беларускага пісьменніка, журналіста, публіцыста, перакладчыка, літаратуразнаўцы - Алега Грушэцкага. Запрашаю разам з дзецьмі альбо ўнукамі 10-12 гадовага ўзросту здзейсніць падарожжа ў захапляльна-прыгодніцкія кнігі аўтара: "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства", "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі", "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд". Сумна не будзе, адназанчна! Сення слухаем аповяд аб першай кніг з трылогіі) https://www.youtube.com/watch?v=XticXPcXguU&t=30s
Да вашай ўвагі, шаноўныя сябры, яшчэ адна казка Змітрака Бядулі з зборніка "У гасцях ў хохліка". Крыху ідэалістычная гісторыя пра пастушка Васільку, які умее граць на жалейцы. Але ж такая сакавітая мова ў казачцы гэтай, такая дабрыня і цеплыня, што захацелася падзяліцца ёй з вамі) https://www.youtube.com/watch?v=Nr68R9BNPoA
Пад уплывам учарашняга мерапрыемства ў Батанічным садзе захацелася ажывіць у сваёй і вашай памяці відэаролікі, звязаныя з вясновым абуджэннем прыроды, дарагія сябры) Неўзабаве пачнецца лета, калі ўсё вакол расквітнее і стане яшчэ прыгажэйшай наша зямля) Прапаную невялікі дайджэст з майго медыякантэнта "Казкі на канапе") Калі ласка, знайдзіце хілінку, каб паслухаць альбо паглядзець) Климович А. Сборник "Анютины сказки" - сказка "Веселая пчелка" https://www.youtube.com/watch?v=6jOQwSsgtms&t=648s Міхаленка А. Зборнік "Добрыя казкі", ч.2 https://www.youtube.com/watch?v=EtDhnALKIDQ Міхаленка А. "Добрыя казкі", ч.1 https://www.youtube.com/watch?v=e58GQCM8_uc Хадасевич - Лисовая К. Невеста д
Вітаю, сябры!) Сённяшні дзень падараваў шмат станоўчых эмоцый з нагоды таго, што адправіліся ў Батанічны сад, на Сусветны дзень пчол!Было цікава і пазнавальна, скажу я вам, сябры! Выступленне Дзмітрыя Рахматуліна, кіраўніка цэнтра навуковага пчалаводства –загадчыка галіновай лабараторыі НАН Беларусі, пчалавода ў сёмым пакаленні, уразіла цікавымі фактамі з гісторыі з'яўлення пчол, іх неабходнасці ў сусвеце, аб тым, якую карысць яны нясуць людзям. А яшчэ прыемна, што выступленне навукоўца гучала на беларускай мове) Гаспадар мой нават паўдзельнічаў у віктарыне і атрымаў у падарунак пакецік пчалінай пыльцы. Ну, а я свечачкі - абярэгі з воску сваімі рукамі скруціла)) Шмат было яшчэ цікавоста
Вітаю, сябры)! Часцяком "завісаю" у кнігарнях ля стэлажоў з беларускай дзіцячай кнігай) Адчуваю дваякія пачуцці: радуюся таму, што многія кнігі , якія стаяць на паліцах, ведаю амаль напамяць, большая частка з іх прагучала ў відэароліках на маім медыякантэнтце "Казкі на канапе" і сумую ад таго, што кніжкі - прыгажунькі не запатрабаваны надта чытачамі. Канешне, кошт іх крыху кусаецца, але ж ёсць яшчэ бібліятэкі, дзе можна ўзяць іх для прачытання БЯСПЛАТНА! Усё ў вашых руках, паважаныя мамы і таты, бабулі і дзядулі) Набыла для сябе кніжку Змітрака Бядулі "У кузні ў хохліка", з серыі "Я люблю чытаць"! Успомнілася маленства і школьныя гады, калі вывучалі ў школе творы гэтага аўтараі )! Далуча
Час ад часу людзі задаюць мне пытанне: "А самі Вы казкі не пішыце?" Адказваю: "Не, не пішу" ))) Хаця, шчыра кажучы, пасля прачытання кнігі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Ліпскага "Сонца над галавой: аповесць-ліставанне" паспрабавала гадоў шэсць таму ствараць нешта падобнае...Прызнаюся, не хапіла душэўнай раўнавагі, каб працягваць... А тут сёння каляндар мне пытанне прама "у лоб " аб тым, якая б назва была на вокладцы маіх мемуараў? Увесь дзень разважала над гэтым пытаннем))) Мабыць, на вокладцы былі б напісаны словы прыказкі: "Вся семья вместе - так и душа на месте". Трэба перачытаць напісанае раней , ды вярнуцца да гэтай справы, мо і сапраўды, цікава будзе нашчадкам калі-небу
От жа малайчына мой каляндар, заўсёды ведае аб чым я мару))) І сапраўды, трэба прыкмячаць незвычайнае, калі ў думках хаос і неразбярыха...Кветкі на высокай елцы пабачыла ўпершыню, а белыя кветачкі, падобныя на турэцкую гваздзіку, нават і не ведаю, як называюцца?
С праздником Победы, дорогие друзья)! Вчера, наверное, в сотый раз пересмотрела фильм "А зори здесь тихие... ", снятого по повести Б. Васильева. Эмоции - все те же, что и при первом просмотре... А еще в День Победы всплывает в памяти событие, связанное с библиотечной деятельностью более, чем 10-летней давности. Участниками творческого объединения "Падзея", созданного при библиотеке из числа сотрудников и читателей, рискнули поставить спектакль по этой повести, и у нас все получилось! Мы много раз выступали с этой постановкой на различных площадках, перед различными аудиториями, но волновались каждый раз, хотя зрители всегда принимали нас тепло, смотрели наше выступление с огромным волнение
Напишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Група «Далучыць да роднага слова» створана ў мэтах папулярызацыі сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.
Запрашаю ў групу ўсіх, хто любіць і паважае беларускую мову і літаратуру, хто цікавіцца творчымі здабыткамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. У маёй групе вы зможаце не толькі пазнаёміцца з новымі кнігамі і новымі імёнамі, пагартаць старонкі фотаальбомаў, але і абмеркаваць лепшыя творы для дзяцей і падлеткаў, прапанаваць іх для прачытання сваім дзецям або ўнукам.
Далучайцеся, будзем шчыра рады!