Вітаю, сябры!) Сёння прадаўжаем знаёмства з кнігамі беларускага пісьменніка Алега Грушэцкага пра рыцара Янку і каралеўну Мілану)! Аналізуючы актыўнасць прагляду папярэдняга віэароліка, кніжка прыйшлася вам даспадобы))) Да вашай увагі яшчэ дзве кнігі аўтара! Запрашаю) https://www.youtube.com/watch?v=vHyVGSRJZ1c
Добрага травеньскага дня, сябры) Мой каляндар- мой памочнік!) Вось наканаваў: "Новы тыдзень - новыя планы" ! Няхай так і будзе!) На маёй казачнай канапе гасцююць сёння кнігі беларускага пісьменніка, журналіста, публіцыста, перакладчыка, літаратуразнаўцы - Алега Грушэцкага. Запрашаю разам з дзецьмі альбо ўнукамі 10-12 гадовага ўзросту здзейсніць падарожжа ў захапляльна-прыгодніцкія кнігі аўтара: "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства", "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі", "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд". Сумна не будзе, адназанчна! Сення слухаем аповяд аб першай кніг з трылогіі) https://www.youtube.com/watch?v=XticXPcXguU&t=30s
Да вашай ўвагі, шаноўныя сябры, яшчэ адна казка Змітрака Бядулі з зборніка "У гасцях ў хохліка". Крыху ідэалістычная гісторыя пра пастушка Васільку, які умее граць на жалейцы. Але ж такая сакавітая мова ў казачцы гэтай, такая дабрыня і цеплыня, што захацелася падзяліцца ёй з вамі) https://www.youtube.com/watch?v=Nr68R9BNPoA