Выданні Gazeta Wyborcza і Onet пішуць, што Томаш Шмыт у апошнія гады жыў з «Оленай К.». Суседзі пацвердзілі, што яна жыла там, але яны не ведаюць пра яе амаль нічога.
Жанчына пэўны час валодала кватэрай у Груецы пад Варшавай, дзе афіцыйна быў зарэгістраваны Шмыт. Як паведамляецца, яна ў 2022 годзе валодала салонам прыгажосці за пяць хвілін язды ад апошняга месца фактычнага жыхарства Шмыта перад яго ўцёкамі ў Беларусь. Але пасля свой бізнес яна закрыла.
Сябры Шмыта кажуць, што ён называў сваю сяброўку Ленкай. Разам з тым ён адмаўляўся паказваць сябрам фотаздымак сяброўкі, распавядаць пра яе і нават не называў свайго месца жыхарства.
Адзін з сяброў Шмыта выказаў думку, што «Ленка» была агенткай беларускіх спецслужбаў і менавіта яна магла ўгаварыць яго на супрацу з імі.
👆«BYPOL» паведамляе, што польскі суддзя быў даўно завербаваны беларускімі спецслужбамі. У ягоныя задачы ўваходзіў збор канфідэнцыйнай і сакрэтнай інфармацыі ўнутры Польшчы ў інтарэсах беларускіх спецслужбаў, а таксама дэстабілізацыя польскай сферы правасуддзя.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев