👆Як змяніўся вобраз Святланы Ціханоўскай? Сабралі ейныя старыя і новыя здымкі. Паглядзіце, якія трансфармацыі адбыліся ў ейным вобразе!
    3 комментария
    3 класса
    🤯Вось, чым у Беларусі прымушаюць займацца медыкаў Паглядзіце, што рабілі супрацоўнікі больніцы ў Жыткавічах падчас суботніку.
    32 комментария
    23 класса
    🤡 Кіраўніцтва ліцэя БДУ пахвалілася, як прыбірала музей Дзяржынскага Спачатку былі прыбраныя лісце і галінкі вакол будынку, а потым быў наведаны і сам музей сям'і Дзяржынскіх. Аўтара «чырвонага тэрору» кіраўніцтва ліцэю ганарліва назвала рэвалюцыянерам і партыйным служачым.
    1 комментарий
    0 классов
    Святлана Ціханоўская заклікала спікераў парламентаў ЕЗ падтрымаць беларусаў «Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус. Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Менску». Абраная прэзідэнтка заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў, «каб, калі надыдзе час, дзверы ЕЗ былі адчыненыя для нас». Акрамя таго, Ціханоўская распавяла, што на наступным тыдні плануе падпісаць мемарандум аб супрацы з Еўрапарламентам.
    1 комментарий
    7 классов
    🔻 Сілавікі затрымалі дачку палітзняволенага Рыгора Кастусёва Кацярыну Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі чарговае відэа, якое знятае сілавікамі пад прымусам, з арыштаванай жанчынай. На ім дачка палітвязня Рыгора Кастусёва Кацярына. Яе пазналі журналісты «Медыязона». Кацярыну Кастусёву прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе яна «аказвала садзейнічанне «Вясне»», а таксама, што яна нібыта зарэгістравалася ў чат-боце плана «Перамога». 📌 Бацька Кацярыны, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў ужо больш за тры гады ў няволі. У яго вельмі пагоршыўся стан здароўя, выявілася анкалагічная хвароба. Пры гэтым умовы ўтрымання жудасныя.
    1 комментарий
    2 класса
    Сёння дзень народзінаў палітзняволенага журналіста Анджэя Почобута Рэжым Лукашэнка асудзіў яго на 8 год калоніі. З 26 лютага сёлета пра яго няма ніякіх вестак. Увесь гэты час вызваліць журналіста спрабуе польская дыпламатыя, аднак безвынікова. Анджэй Пачобут застаецца козырам у рукаве беларускага рэжыму ў яго адносінах з Польшчай. На радзіме, у Польшчы, ён стаў фігурай дзесяцігоддзя. Лукашэнка тым часам лічыць Анджэя «тэрарыстам».
    1 комментарий
    7 классов
    ❌ Пайшлі з жыцця непакаранымі Толькі на Берасцейшчыне і толькі сярод палкоўнікаў-падпалкоўнікаў памерлі прынамсі пяцёра міліцыянтаў Разбіраемся ў відэа:
    1 комментарий
    2 класса
    📍Склад Усебеларускага народнага сходу цалкам сфармаваны Туды ўвайшлі выключна лаяльныя Лукашэнку людзі. Навошта было яго ствараць і чым будзе займацца гэты орган? Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
    1 комментарий
    2 класса
    🤷‍♀️Рубрыка «Крынжачок»: вось, як прайшоў суботнік на заводзе ў Гомлі Падчас правядзення суботніку на ЗЛіН прыехалі людзі ў дзіўных касцюмах. Паглядзіце!
    2 комментария
    7 классов
    🤦 Беларусы, якія з'ехалі, зноў не даюць спакою Лукашэнку Ён паабяцаў урэгуляваць пытанне з тымі, хто паляпшае здароўе на радзіме, а падаткі плаціць за мяжою Паглядзіце 👇
    0 комментариев
    2 класса
😳 Польшча гатовая дапамагчы Украіне ў вяртанні мужчынаў прызыўнога веку
Паводле словаў міністра абароны Польшчы Владыслава Касіняк-Камыша, украінскія ўлады маюць «велізарныя» патрэбы ў новых жаўнерах на фронце.
☝ Ён падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы на фронце «маюць абгрунтаваную прэтэнзію да сваіх равеснікаў, раскіданых па свеце», а грамадзяне Польшчы абураюцца, «калі бачаць у кавярнях маладых украінскіх мужчынаў і чуюць пра тое, колькіх высілкаў каштуе нам дапамога Украіне».
Падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN https://belsat.eu/news/25-04-2024-polshcha-gatovaya-dapamagchy-ukraine-u-vyartanni-muzhchynau-pryzyunoga-veku-nyamechchyna-ne
❎ Без VPN https://babzypmyspjjcuxq.aws-123.link/news/25-0
Калі Лукашэнка цяжка захварэе, ці трэба яго лячыць?
Андрэй Ткачоў, сузаснавальнік «ByMedSol», адказаў на паліграфе, ці гатовы ён аказаць дапамогу Лукашэнку, калі гэта спатрэбіцца.
Глядзіце поўнае выданне праграмы «Шчыра кажучы» на youtube-канале «Белсат NEWS»
◽️СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага пераязжае. 
Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentby. Згодна з яе звесткамі, вязняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новы ізалятар у Калядзічах. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў пакуль невядома.
Паводле dissidentby, на Валадарцы знаходзяцца прынамсі 42 палітычных зняволеных.
Што звязвае намесніка Ціханоўскай і Віктара Лукашэнку?
Валер Кавалеўскі расказаў, як разам з Віктарам навучаўся на гістфаку БДУ.
«У нас былі аднолькавыя пазіцыі, бо мы абодва прыехалі з вёскі. І мы адзін на аднаго глядзелі з пэўнай ступенню прыязнасці».
Але пазней стасункі з «сынам прэзідэнта», змяніліся 👆
Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤡 Рэжым увёў чарговыя контрсанкцыі
Цяпер ён абмежаваў выплату прыбыткаў і дывідэндаў інвестарам з «несяброўскіх» краінаў.
Ці сапраўды такія захады могуць даць ім нейкі плён, ці гэта шлях да тупіка?
🫎Асцярожна, на дарозе пухнатыя інспектары
Лось перашкаджаў аўтамабілістам пад Воршай. Але калі яго паспрабавалі адагнаць...паглядзіце самі, што адбылося 😀
😎 У сакавіку Злучаныя Штаты таемна перадалі Украіне дальнабойныя ракеты «ATACMS»
ЗСУ ўжо зладзілі некалькі атакаў з ужываннем гэтых снарадаў, пішуць выданне «Politico» і агенцыя «Reuters».
☝️ Ракеты былі ў пакеце дапамогі на $300 млн, ухваленым прэзідэнтам Джо Байдэнам 12 сакавіка.
Падрабязней
✅ Праз VPN https://belsat.eu/news/24-04-2024-medyi-davedalisya-pra-udary-zsu-dalnabojnymi-raketami-atacms
❎ Без VPN https://babzypmyspjjcuxq.aws-123.link/news/24-04-2024-medyi-davedalisya-pra-udary-zsu-dalnabojnymi-raketami-atacms
☝ Падсанкцыйныя еўрапейскія цяжкавікі ў Расею возяць дзясяткі беларускіх кампаніяў
Адбываецца гэта ў тым ліку з дапамогай мноства пасярэднікаў у краінах Еўразвязу.
Хто і як увозіць цяжкавікі праз Беларусь у Расею ў абыход санкцыяў?
🧐 Медуніверсітэт у Менску абмежаваў удзел супрацоўнікаў у канферэнцыях
Цяпер для ўдзелу ў мерапрыемствах, «не прадугледжаных планам, зацверджаным Мінздароўя», трэба будзе атрымліваць адмысловыя дазволы «непасрэднага кіраўніка» і рэктара.
Выкладчыкі і студэнты зладзілі збор подпісаў, каб скасаваць пастанову 👇
✅ Праз VPN https://belsat.eu/news/24-04-2024-meduniversitet-u-mensku-abmezhavau-udzel-supratsounikau-u-kanferentsyyah
❎ Без VPN https://babzypmyspjjcuxq.aws-123.link/news/24-04-2024-meduniversitet-u-mensku-abmezhavau-udzel-supratsounikau-u-kanferentsyyah
😕 Украінцам прызыўнога ўзросту перасталі выдаваць пашпарты за мяжой
Па словах кіраўніка МЗС краіны Дмытро Кулэба, гэта зроблена, каб зраўнаваць грамадзянаў, бо не павінна быць так, што «хтосьці там, далёка на фронце, ваюе, а хтосьці пасядзіць за мяжой».
☝ Юрысты не ўпэўненыя ў законнасці рашэння ўраду
Показать ещё