Цяпер са студэнтамі
Аказалася, што для шматлікіх замежнікаў плата за год навучання ў ВНУ была «ўваходным білетам» на рынак працы ў ЕЗ. Справа ў тым, што «студэнцкія» візы, якія выдаюць студэнтам, даюць таксама і магчымасць уладкавацца на працу без спецыяльнага дазволу.
Паводле выдання «Dziennik Gazeta Prawna», большасць атрымальнікаў студэнцкіх візаў так і не з’яўлялася на заняткі, хаця плата за навучанне ад іх прыходзіла.
Падчас допыту на камісіі, што расследавала скандал, віцэ-консул Польшчы ў Індыі Матэўш Рэшчык прызнаў, што прыватныя польскія ВНУ разглядаюць замежнікаў як спосаб зарабіць і не могуць праверыць, ці сапраўды абітурыент скончыў сярэднюю школу ў сваёй краіне.
Каб змагацца з злоўжываннямі, у Польшчы маюць намер увесці змены для ВНУ, якім цяпер трэба будзе правяраць, ці маюць абітурыенты атэстат аб сярэдняй адукацыі. А будучым студэнтам трэба будзе даказваць валоданне польскай або англійскай мовамі на спецыяльных сумоўях, якія будуць ладзіцца ў ВНУ.
Наступствы зменаў могуць закрануць і беларусаў, і апошнім часам паведамляецца пра ўзмацненне праверак. У прыватнасці, ужо былі адзначаныя некалькі выпадкаў, калі беларускім студэнтам адмаўлялі ў атрыманні новых візаў, бо ўніверсітэты не пацвярджалі, што яны сапраўды там вучацца. Таксама сустракаліся выпадкі выдачы візаў на больш кароткі тэрмін – не на год, а на шэсць месяцаў.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев