Эн Піццоруссо, італійская геолаг і гісторык мастацтва эпохі Адраджэння сцвярджае, што ёй удалося знайсці фонавы пейзаж самай вядомай карціны ў свеце
👉 На яе думку, Леанарда адлюстраваў некалькі вядомых месцаў гораду Лека, што знаходзіцца на берагах возера Кома ў рэгіёне Ламбардыя на поўначы Італіі.
Навукоўца супаставіла мост, горны хрыбет і возера на карціне «Мона Ліза» з пабудаваным у 14 стагоддзі ў Лека мостам Аццонэ Вісконці, паўднёва-заходнімі Альпамі і возерам Гарлатэ, якое Леанарда, як вядома, наведаў 500 гадоў таму.
⛰ Яна адзначыла, што скалы ў Лека складаюцца з вапняку, а Да Вінчы намаляваў свае скалы якраз у шэра-белых колерах.
Раней сцвярджалася, што мост і дарога на карціне «Мона Ліза» належаць Бобіа, невялікаму мястэчку на поўначы Італіі. А ў 2023 годзе з'явілася новая тэорыя, што мастак напісаў мост у правінцыі Арэца. Аднак Піццоруссо кажа, што ў Лека, у адрозненні ад гэтых месцаў, ёсць возера. Падабенства бясспрэчнае, лічыць яна.
🤔 Пейзаж, намаляваны на карціне Леанарда Да Вінчы «Мона Ліза», заўсёды выклікаў бясконцыя спрэчкі. Частка мастацтвазнаўцаў увогуле лічылі, што гэты від быў уяўным і ідэалізаваным.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев