Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле яе, Чарнобыльская катастрофа закранула амаль кожную беларускую сям’ю.
«Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе. Адна з такіх пагрозаў – Астравецкая АЭС. Пры ўсёй нядбайнасці рэжыму, яна становіцца бомбай запаволенага дзеяння. Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расейскую ядравую зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта – інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек»
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев