КАПЫШ. Пошукі працягваюцца. Нажаль па НЕВЯРОВІЧ - ёсць шмат прабелаў. Але веру ў сілу інтэрнэта! ГІСТОРЫЯ ТАКАЯ: Мар'яна (МАрыянна) дачка Вікенція НЕВЯРОВІЧ (1857 г.н) пабралася шлюбам з АНТОНАМ КАПЫШ (з Вярэбушак). Вось і хочацца знайсці іх нашчадкаў. Вось мне б адшукаць дзяцей Яна (Івана) Антонавіча Капыш (1893 г.н)(верагодная жонка КАЗІМІРА СКВАРЧЭЎСКАЯ) і Міхаіла Антонавіча (1896). Верагодна ўнукі-унучкі могуць адгукнуцца.!!!
НЕЙРАНОЎСКІЯ. Будучы на могілках напаткала пахаванне Сцяпана Альфонсавіча Нейраноўскага. (Ён стрыечны брат маёй прабабулі). Магчыма адгукнуцца НЕЙРАНОЎСКІЯ, ці дзеці ГРУДЗІНЫ Тарэсы і Мікалая. Веру ў сілу інтэрнэта.
Учора (04.05.) было добрае надвор'е, якое спрыяла чарговай вандроўцы ў родныя мясціны. На жаль, толькі здароўе, было не вельмі добрае. Якое не дазволіла даўжэй даследваць вясковыя могілкі. Месца працы ўчора, неспадзявана, было на Мілейкаўскіх могілках.вось хадзілі з мамай і так яна казала : і гэта кроўныя, і гэта. Падкінула мне чарговыя прозвішчы да пошукаў))) і да звязвання іх у адзінае цэлае. Але туды я вярнуся, бо свае запісы (якія заўсёды пры сабе маю) не ўзяла..... А могілкі, дарэчы, шмат якія не дагледжаны......