"ЮРАЎСКІ КАРАГОД" - традыцыйны веснавы абрад у вёсцы Пагост Жяткавіцкага раёна. Ладзіцца ў дзень святкавання Юр'я, 6 мая. 11 снежня 2019 года быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона.
І хоць я не раз была ў Пагосце, але на абрад трапіла ўпершыню....баба Каця ці яе дзяўчаты з клуба штогод запрашалі.
У дзень правядзення абрада жыхары Пагоста апранаюцца ў традыцыйныя строі, як і раней, і вялікім гуртам, працэсіяй, накіроўваюцца ў поле, праходзячы праз сімвалічныя "ворота из ручников". Першым нясуць абгорнуты ручніком абраз, васіміканцовую зорку і зялёны фартук (передник), замацаваны на драўляных граблях, затым абрадавы кар