ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ.
1 красавіка.
1548 - Памёр Жыгімонт I Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506-1548 гг.).
1557 - У Вялікім княстве Літоўскім прынята "Устава на валокі" — асноўны дакумент Вялікай аграрнай рэформы.
1773 - Нарадзіўся Юстын Нарбут, гісторык, удзельнік паўстання 1794 г., стрыечны брат Тодара Нарбута.
1862 (ці 6 красавіка) - Нарадзіўся Адам Багдановіч (мяст. Халопенічы, цяпер Крупскі р-н), этнограф, гісторык культуры, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху, бацька Максіма Багдановіча.
1877 - Нарадзіўся Васіль Захарка (в. Дабрасельцы, цяпер Зэльвенскі р-н), грамадска-палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1928-1943 гг.).
1914 -