На парозе - Дзяды. І памінальны вечар чакае нашага ўдзелу. Не забудзьмася: продкі прыходзяць да Вялікіх восеньскіх Дзядоў падрахункаваць разам з намі, чаго сягнулі-здабылі, чым ганарыцца маем, што перадаем наступнікам. І паказваць гэта - усе здабыткі-скарбы году (ад восені да восені) належыць асаблівым чынам, ТРАДЫЦЫЙНА. Іначай не прачытаецца ў сьвеце-Сусьвеце.
Сёлета памінальная вячэра мае ладзіцца 1-га лістапада, у трэцюю суботу, як і спрадвек, пасьля Пакроў. А 2-га лістапада ў каталіцкім календары - Дзень Задушны (маленьне за душы). Так вось выстройваецца сакральная дзея злучнасьці Роду-народу. Бо Дзяды, адрозна ад Радаўніцы, ахопліваюць чуйнай Памяцьцю ня толькі памерлых з блізкай радзіны, а ўсё тонкае палатно нашых повязяў з папярэднікамі, што жылі на гэтай зямлі, - у розныя часы й розных мясьцінах. Так мы яднаемся ў Цэласьць, распасьцёртую ў Вечнасьці. І моц, энэргія, сьвятло гэтых дзён ніколі больш у гадавым колазвароце не паўтараецца.
Каб увайсьці ў плыню Роду й патрапіць на спатканьне зь Дзядамі, трэба ведаць некаторыя духовыя законы, занатаваныя таемнай Традыцыяй. А каб уведаць гэтыя, спасьцігальныя душой і думкай, законы, нам, сучасьнікам, варта сустракацца напярэдадні.
Дык запрашаем да пераддзядовай гаворкі ў пятніцу 31-га кастрычніка а 17.30 (можна троху й прыпазьніцца) на 3-яй вуліцы Шчорса, бізнэс-цэнтар "Альянс" - станцыя мэтро Грушаўка. Удакладненьні падамо троху пазьней. Альбо дазнавайцеся па нумарох тэлефонаў: +375 29 270 41 78 (МТС), +375 25 927 00 87 (Лайф). Чакаем водгукаў...
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев