12 мая ў Лепельскім Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё юбілейнай выставы выцінанкі майстра Галіны Мікалаеўны Жураўлёвай «Светапогляд»
Выстава сабрала шмат сяброў і калег Галіны Мікалаеўны, якія пажадалі ёй творчых поспехаў, не спыняцца на дасягнутым і працягваць дэманстраваць свой унутраны свет у выцінанках
Госці выставы ўбачылі аўтарскую філасофію работ майстра, кожны адзначыў для сябе сэнс, які Галіна Мікалаеўна перадае праз свае работы