З левага боку да Прыбарава падступае пойма Шчары, па правы бок ад паселішча цягнуцца прастакутнікі палёў, якія ўпіраюцца ў звонкі чысты бор. Некалі бор рос зусім недалёка ад хацін. Цяпер і назва вёскі становіцца яснай, зразумелай – селішча пры бары. У пісьмовых крыніцах Прыбарава згадваецца ў 1816 годзе, калі сяляне паскардзіліся на бясчынствы эканома самому цару. За гэта многіх пакаралі розгамі. Былі сярод іх жанчыны і старыя. Вядомасць у акрузе вёска набыла сваімі шумлівымі кірмашамі, якія праходзілі тры разы на год па два тыдні. Захавалася ў архіве ведамасць тавараў за 1834 год, якімі гандлявалі мясцовыя купцы. На кірмашы, акрамя коней, кароў, коз, кажухоў, збожжа, гаршкоў, рыбы, гандл