Успаміны Эпштэйна. Частка 12-я.
Мой бацька быў вельмі працавітым чалавекам. Па нядзелях ён шмат працаваў у сваёй майстэрні і знаходзіў рашэнне многіх тэхнічных праблем, кантактаваў з многімі фірмамі.
Лозер (Луіс), жанаты з Роўз, быў малодшым з пяці дзяцей у другім шлюбе Майсея. Яны абодва пахаваныя ў Бэт-Шэмешы паміж Тэль-Авівам і Ерусалімам у Ізраілі. Я чуў, як яго называлі «цырульнікам», але ў ЗША ён працаваў кушняром разам з некаторымі са сваіх братоў.
Роза (Роўз) прыехала ў Амерыку з Курляндыі (Віндава), калі ёй было 15 гадоў. Білет ёй і сястры купіў брат. Пасля аднаго года ў Амерыцы яна сустрэла Лозера, які прыехаў у ЗША ў 1911 годзе. Яны пажаніліся ў 1915 годзе.
На фота бабуля апавядальніка, маці Дыны Рывы Эпштэйн, Хая Жэнэс Штэйн.
Спасылкі на папярэднія часткі ўспамінаў на сайце orsha.eu Даступны ў Беларусі праз ВПН
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев