Жабрак грае на ліры, каб зарабіць сабе на жыццё на рынку ў Нясвіжы. Бачна, што ў мужчыны няма адной нагі, замест яе драўляны пратэз.
  • Класс
Рынак у Пружанах, 1915 год.
Калядоўшчыкі з вёскі Дубае Пінскага павета віншуюць вас з Раством з далёкіх 1930-х.
Сустракайце, аматары беларускага (і не толькі) мінулага, выйшаў 11-нумар "Нашай гісторыі"! Што ў ім? Аўтарскія тэксты пра драматычныя павароты ў сям'і класіка Максіма Багдановіча, пра сонечны Батумі, пра жыццёвыя правілы драматурга Андрэя Макаёнка, пра знакамітую стаматалагічную клініку на Сухой у Мінску, пра гарады і мястэчкі Беларусі. Усе тэмы — у змесце часопіса. Выбірайце на свой густ! Для непадпісчыкаў расказваем, дзе можна набыць часопіс: у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфах» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагне» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжнай шафе» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай
Мястэчка Альковічы (цяпер Вілейскі раён), 1922 год. 
Сёння 130 год з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча. На фота маленькі Максім у цэнтры, тут ён з цёткай і братамі. Гэта Ніжні Ноўгарад, пасля смерці маці хлопчыкаў іх бацька Адам Багдановіч пераедзе з Гродна туды. Вяртанне на Радзіму будучага класіка будзе доўгім, але яркім. Для чытачоў "Нашай гісторыі" рыхтуем у наступным нумары артыкул-падарунак да юбілею паэта: ён будзе пра выпрабаванні лёсу ўсяго роду Багдановічаў — атрымалася, на нашу думку, цікава. А сёння віншуем усіх, хто цэніць паэзію і беларускае слова! 
Роўна 30 год таму спыніў сваё існаванне магутны СССР, якому, здавалася, наканавана жыць вечна. 8 снежня 1991 года ў "Віскулях", што ў Белавежскай пушчы, ва ўрадавай сядзібе, якая будавалася для прыёму на паляванне высокіх гасцей, Беларуссю, Украінай і Расіяй быў падпісаны дакумент аб канчатковым скасаванні дзяржавы, якая праіснавала амаль 70 год. Пра тое, што паспрыяла гэтаму гістарычнаму кроку, чытайце ў структураваным тэксце "Чаму распаўся Савецкі Саюз" ад намесніка галоўнага рэдактара "Нашай гісторыі" Алеся Пашкевіча ў 10 нумары нашага часопіса, ён шмат што праясняе. Часопіс можна набыць у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфах» (вул. Н
  • Класс
Ура: 10 нумар "Нашай гісторыі" ўжо ў дарозе да нашых падпісчыкаў па ўсёй краіне! Для тых, хто не афармляў падпіску, нагадаем, дзе яго можна раздабыць: гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, halijafy.by, ragna.by. Таксама мы ёсць у аддзелах прэсы розных гіпермаркетаў па ўсёй краіне.
Усе, хто бываў у мінскім Лошыцкім парку, бачыў побач з сядзібным домам Прушынскіх адзінокую руіну. Гэта былая радавая капліца сям'і, пабудавалі яе ажно ў канцы XVIII стагоддзя ў форме 8-граннай ратонды. Паглядзіце, якой яна была яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Капліца ў стылі віленскага барока не перажыла багаборніцкія 1930-я і канчаткова была разбурана ў вайну.
Показать ещё