Пад-час нашага падарожжа будзем шукаць адказ на галоўнае пытанне Бібліі – ХТО Езус для мяне? Бо адказ на яго можа змяніць усё нашае жыццё…
Распачнецца наша пілігрымка з наведвання цудадзейнай крынічкі ў Ракаве і касцёла, прысвечанага Маці Божай Ружанцовай – Той, Якая заўсёды дапамагае перамагчы ворага ў бітве! У Першаях праз гісторыю жыцця блаславёных францішканаў Германа і Ахілеса мы даведаемся, як любоў перамагае страх.
У Лідзе мы пазнаёмімся з парафіяй часоў Ягайла, даведаемся пра веру Гедыміна і яго спадкаемцаў, а таксама наведаем новы касцёл Божай Міласэрнасці, каб акунуцца ў таямніцу ўваскрасення Хрыста.
Пасля смачнага абеда ў Дзятлава, мы наведаем марыйны касцёл 17 ст. у Дзятлаве і касцёл Божага Цела ў Дварцы. У Новай Мышы мы адкрыем для сябе сапраўдны абраз Маці Божай Каралевы Беларусі – Той, Якая яшчэ ў 17 ст. выратавала нашыя землі ад крывавага ворага…
І завяршыцца наша пілігрымка ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сталовічах, дзе падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту праз разважанні і спевы Вы зможаце адкрыць для сябе нанова Сэрца Езуса. Кульмінацыяй пілігрымковых разважанняў стане Святая Імша.
Кошт пілігрымкі - 70 руб/чал (у кошт таксама ўваходзіць абед).
Адпраўленне са ст. м. Каменная горка а 7:45 (сбор а 7:30), прыбыццё ў Мінск – прыкладна а 22:00 (ст.м. Малінаўка, ст.м. Каменная горка).
Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефонах:
+375 29 124 93 21
+375 29 754 64 11
+375 25 96 94 293
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев