У гэты дзень, 9 чэрвеня 1989 года, пайшоў з жыцця ШЧАРАБАКОЎ ЮРЫЙ (ГЕОРГІЙ) БАРЫСАВІЧ (1917-1989), галоўны рэжысёр (1958-1962) Коласаўскага тэатра, народны артыст БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, прафесар (1977). У 1939 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. Працаваў у Маскоўскім мастацкім , Вільнюскім рускім драматычным тэатры. З 1944 года выкладаў. У 1958-1962 гадах галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа. Тут ён паставіў спектаклі: "Пачатак жыцця" К.Фіна і "Навальніца будзе" А.Звонака паводле трылогіі Я.Коласа "На ростанях (1958), "Бітва ў дарозе" паводле Г.Нікалаевай (1959), "Іркуцкая гісторыя" А.Арбузава і "Лявоніха" П.Данілава (1960), "Крыніцы" паводле І.Шамякіна (1961), "Вайна пад стрэхамі паводле А.Адамовіча (1967). У 1962-1964 гадах - галоўны рэжысёр тэатра імя Янкі Купалы. З 1968 года галоўны рэжысёр Горкаўскага тэатра драмы ў Аозамаксе. У 1980-я гады пераехаў у Маскву. Выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры.
    0 комментариев
    0 классов
    У гэты дзень, 8 чэрвеня 2014 года, на камернай сцэне коласаўскага тэатра адбылася прэм'ера спектакля "ГЭТА ЎСЁ ЯНА" па п'есе сучаснага беларускага драматурга Андрэя Іванова. Пастаноўка Аляксандра Марчанкі. Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Мастак па святле Міхаіл Лавіцкі. Пасля смерці бацькі благія адносіны паміж маці і сынам псуюцца канчаткова. Жанчына баіцца за будучыню дзіця, але не можа зразумець падлетка, які таксама не імкнецца ісці на кампраміс. Маці (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) вырашае скарыстаць экстрэмальны педагагічны прыём – і пад іменем маладой дзяўчыны Тофі рэгіструецца ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы, дзе пастаянна «завісае» сын (Раман Салаўёў), называючы сябе «Таўэрскім крумкачом» (Арцём Герак). Куды прывядуць віртуальныя размовы? Якія наступствы будзе мець падмена рэальнага жыцця на інтэрнэт-прастору? Стварэнню адпаведнай атмасферы спектакля спрыяла і сучасная мова, багата напоўненая маладзёжным і камп’ютарным слэнгам. Спектакль быў паказаны на VII Міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў "ArtОкраина" у г.Санкт-Пецярбург (2016 г.) і быў названы лепшым спектаклем.
    0 комментариев
    2 класса
    У гэты дзень, 8 чэрвеня 2006 года, на коласаўскай сцэне адбылася прэм'ера спектакля "ЗА ДВУМА ЗАЙЦАМІ" па п'есе Міхайлы Старыцкага. Пастаноўка Міхася Краснабаева. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранкі. Музычнае афармленне і аранжыроўка Аляксандра Суворава і Руслана Стамброўскага. Балетмайстар Дзіяна Юрчанка. Дзеянне адбываецца на Падоле, у мяшчанскім раёне Кіева. Яўдакія Піліпаўна (Ніна Левашова, засл. арт. Беларусі Валянціна Петрачкова) і Пракоп Свірыдавіч Сяркі (Генадзь Гайдук) непакояцца пра лёс дачкі Проні Пракопаўны (Раіса Грыбовіч, Анастасія Куржалава), якая заседзелася ў дзеўках. З'яўленне на Падоле заканадаўцы мод – цырульніка Галахвостага (Арцём Бародзіч, пазней Юрась Цвірка) – дае надзею на здзяйсненне запаветных мараў Проні аб замужжы. Яна робіць усё, каб спадабацца такому зайздроснаму жаніху. А Галахвосты гатовы даць ёй надзею, каб завалодаць добрым пасагам. Сустрэча Галахвостага з прыгажуняй Галяй (Наталля Саламаха-Конанава) настолькі ўзрушыла незадачлівага кавалера, што дзеля каханай ён гатовы адмовіцца нават ад багацця. Але ці шчырыя гэта намеры? Маці Галі Секліта Лымарыха (Зінаіда Гурбо, засл. арт. Беларусі Тамара Скварцова), якая бачыць у асобе Галахвостага бадзягу і шалапута, не дазволіць зняславіць дачку. Такім чынам Галахвосты апынуўся сярод двух агнёў.
    0 комментариев
    0 классов
    0 комментариев
    1 класс
    6 чэрвеня адбыўся другі прэм’ерны паказ ваеннай драмы «СОТНІКАЎ» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Беларускія партызаны Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак здабываюць ежу для сваіх байцоў-суайчыннікаў, а пасля захопу ў палон паліцаямі вымушаны зрабіць выбар: выжыць і стаць здраднікамі або годна пакінуць гэты свет... Вы яшчэ не глядзелі глыбокі і кранальны спектакль - тады чакаем вас у вялікай зале Коласаўскага тэатра. Сачыце за афішай - і абавязкова набывайце квіткі на «Сотнікава»! Пастаноўка і музычнае афармленне Канстанціна Ганчарова. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Інсцэніроўка Алеся Замкоўскага. Памочнік рэжысёра Алена Мураўёва. У спектак
    0 комментариев
    1 класс
    У гэты дзень, 6 чэрвеня 1950 года, на коласаўскай сцэне адбылася прэм'ера спектакля "ПРАЎДА -ДОБРА, А ШЧАСЦЕ ЛЕПШ" па п'есе класіка рускай драматургіі Аляксандра Астроўскага. Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Мікалай Міцкевіч. Мастак - Яўген Нікалаеў. Уладарная старая Маўра Тарасаўна, маці маскоўскага купца Амоса Панфілавіча Барабошава, шукае для сваёй унучкі Паліксены жаніха-генерала. Але дзяўчына кахае прыказчыка Платона Зыбкіна, сумленнага і беднага хлопца, які завінаваціўся гаспадару дзвесце рублёў. Платону пагражае пазыковая турма. Стараннямі нянькі Паліксены, якая рашыла дапамагчы закаханым, у хаце з'яўляецца новы вартаўнік - адстаўны ўнтэр-афіцэр Сіла Ерафеевіч Гразноў, былы каханак Маўры Тарасаўны. Перапуджаная тым, што старыя грахі стануць усім вядомы, старая задавальняе вымогі Гразнова - знішчае вэксаль Платона і дазваляе ўнучцы выйсці за яго замуж. У ролі Сілы Ерафеевіча Гразнова выступіў народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі, у ролі Платона Зыбкіна - Фёдар Шмакаў.
    0 комментариев
    1 класс
    Сёння, 6 чэрвеня, святкуе свой дзень нараджэння АЛЯКСЕЙ ВІТАЛЬЕВІЧ АНІСЕНЯ, артыст драмы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа! Аляксей Вітальевіч скончыў у 2015 годзе Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў. З гэтага часу і па 2018 гады служыў у тэатры імя Якуба Коласа. У лістападзе 2022 года вярнуўся ў наш калектыў. Гледачы памятаюць яго па спектаклях: "Дзікае паляванне караля Стаха" Ул.Караткевіча (Малы чалавек), "Снежная каралева" Я.Шварца (Кай), "Апошнія" М.Горкага (Пётр), "Прыгоды Чыпаліна" А.Бадуліна, А.Чутко (Граф Вішанька). Актыўна заняты ў бягучым рэпертуары тэатра: Лэслі Артур ("Каханне і падаткі" па п'есе У.В.Зандта, Д.Мілмар "Сэкс, каханне і падаткі"), Пётр Пятровіч ("Метро" А.Савухі), Павел Аляксандравіч Мазглякоў ("Дзядзечкаў сон" паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага), Шабуня ("Выбар" А.Дударава), Максімка ("Чароўны хлопчык" А.Замкоўскага), інспектар Слэйтан ("Фанцікі" па п'есе Р.Куні "Смешныя грошы"), Арган ("Нібыта хворы" Ж.-Б.Мальера), Бураціна ("Залаты ключык" А.Талстога), Разэнкранц і Марцэл ("Гамлет" У.Шэкспіра) і іншыя. Зычым Аляксею Вітальевічу новых яскравых роляў, шчаслівага творчага шляху ў мастацтве, выдатнага настрою, аптымізму, ажыццяўлення ўсіх жаданняў!
    2 комментария
    7 классов
    У гэты дзень, 5 чэрвеня 1944 года нарадзіўся ВАЛЕРЫЙ ДАНІЛАВІЧ АНІСЕНКА, рэжысёр, акцёр, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011), кавалер ордэна Францыска Скарыны. Нарадзіўся ён у г. Талачыне Віцебскай вобласці. Калі вучыўся ў школе, актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. У 1961 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова). Пасля паспяховай абароны дыплома ў 1965 годзе Валерый Анісенка з групай аднакурснікаў быў накіраваны ў Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я. Коласа. Адной з яго першых акцёрскіх работ стала роля Улдыса ў п’есе Я. Райніса “Ветрык, вей!”. Сыграў таксама Павала Няміру ў спектаклі “Бацькаўшчына” К. Чорнага, Славіка ў пастаноўцы “Сэрца на далоні” паводле І. Шамякіна. З 1969 г. Валерый Анісенка – акцёр Беларускага тэатра імя Я. Купалы. Вобразы, створаныя ў розныя гады, сведчылі аб своеасаблівасці таленту. Яны адрозніваліся павышанай эмацыянальнасцю, артыстызмам і тэмпераментам. Сярод найбольш значных – Хаценьчык (“Амністыя” М. Матукоўскага), Камкоў (“Пратакол аднаго пасяджэння” А. Гельмана), Зёлкін (“Хто смяецца апошнім” К. Крапівы) і іншыя. У 1976 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют акцёра на Беларускім радыё, дзе ім быў пастаўлены спектакль “Крык чайкі” па аднайменным апавяданні А. Асіпенкі. Радыёпастаноўка мела вялікі поспех, была адзначана як лепшая работа. Гэта акрыліла Валерыя Анісенку, надало ўпэўненасці ў далейшай дзейнасці: ён паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія тэатральныя курсы пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве. Вучоба ў знакамітых педагогаў А. Ганчарова і Р. Сіманава стала сур’ёзнай школай авалодання рэжысёрскім майстэрствам. У 1978 г. В. Анісенка скончыў курсы, атрымаў дыплом з адзнакай і прапанову застацца ў адным з маскоўскіх тэатраў, аднак ён вярнуўся ў Мінск. З 1979 па 1980 г. працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1981–1982 гг. галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра. Зняў мастацкія тэлефільмы “Крык чайкі” (1984), “Паляванне на апошняга жураўля” (1986), “Прывід” (1991) і дакументальныя відэастужкі “Чорная быль Беларусі” (1990), “Кадыш” (1992), “Мой Эдынбург” (1996). У 1982–2000 гг. з’яўляўся галоўным рэжысёрам на Беларускім радыё, дзе было пастаўлена каля 100 спектакляў паводле твораў беларускіх аўтараў – А. Адамовіча, У. Караткевіча, Н. Гілевіча, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і іншыя. У 1990 г. В. Анісенка стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за радыёспектаклі “У тумане” і “Кар’ер” паводле твораў В. Быкава. З 2000 па 2012 г. узначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. За гэты час выхаваў цудоўную трупу, якой пад сілу быў самы складаны пастановачны матэрыял. Усе спектаклі вызначаліся тонкай распрацоўкай характараў, сцэнічнай культурай, творчым пошукам, навізной, дынамізмам, арыгінальным выкананнем. З 2012 па 2014 гады В. Анісенка з’яўляўся дырэктарам – мастацкім кіраўніком, а з 2014 па 2017 гады мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, на сцэне якога паставіў спектаклі “Песні ваўка” В. Паніна і “Ліфт” Ю. Чарняўскай (2012), “Што баліць?” Л. Агулянскага, “Макбет” У. Шэкспіра, “Пахавайце мяне за плінтусам” П. Санаева (усе 2013 г.),, "Загадкавыя варыяцыі" Э.-Э.Шмітта (2014), "Афінскія вечары" , "Не пакідай мяне..." А.Дударава (2015), "Белы анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка (2016), "Матылёк...Матылёк..." А.Нікалаі (2016), "Глыток чужога віскі" Л.Агулянскага (2017). Пад час кіраўніцтва Валерыя Анісенкі асноўным прадметам увагі стала сучасная п'еса. Тэатр актыўна ўдзельнічаў і атрымліваў перамогі на розных прэстыжных міжнародных фестывалях: "Мельпамена Таўрыі" (Херсон), "Родниковое слово" (Архангельск), "Смаленскі каўчэг" (Смаленск), "LUDI" (Арол), "ArtОкраина" (Санкт-Пецярбург). Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ві
    1 комментарий
    6 классов
    У гэты дзень, 5 чэрвеня 2013 года, на вялікай сцэне тэатра адбылася прэм’ера трагедыі «Макбет» Уільяма Шэкспіра. Раней, 26 мая 2013 года, першы паказ спектакля адбыўся на ХV Міжнародным тэатральным фестывалі «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). 11 ліпеня 2014 года адбыўся начны пленэрны паказ спектакля «Макбет» на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» пад час тэатральных сустрэч на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Анісенкі. Сцэнаграфія Аляксандра Касцючэнкі. Касцюмы Ніны Гурло. Музыка і музычнае афармленне Уладзіміра Кандрусевіча. Рэжысёр па пластыцы Дзіяна Юрчанка. Асістэнт рэжысёра па святлу Яўген Куляшоў. Сцэнічная рэдакцыя і вольны пераклад Аляксея Дударава. Самае складанае – пражыць жыццё і застацца чалавекам. Менавіта гэта лейтматыў п’есы «Макбет». Гераічны ваяр за дзяржаву і караля Макбет, пачуўшы прадказанне вядзьмарак пра будучыню, паводзіць сябе вельмі нечакана. Вялікі тан каўдорскі пад націскам жонкі – лэдзі Макбет – ідзе на забойства караля Дункана. А што далей? Цяпер ужо цяжка спыніцца… Ролі выконвалі: Юрась Цвірка (Макбет), Анжаліка Баркоўская / Ірына Цішкевіч (лэдзі Макбет), Яўген Бераснеў (Банко), Георгій Лойка (Макдуф), Уладзіслаў Жураўлёў / Яўген Лук’янаў (Рос), Валянціна Багданава / Анжаліка Баркоўская / Вольга Куляшова / Раіса Грыбовіч / Святлана Сухадолава / Ірына Цішкевіч / Вікторыя Шамардзіна (Вядзьмаркі), Валянцін Цвяткоў / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (Стары), Арцём Герак / Руслан Карнякоў (Слуга), Арцём Блахін / Андрэй Качан / Антон Мінчык (Першы забойца), Дзмітрый Каваленка / Ягор Дзяюн (Другі забойца) і іншыя. У 2014 годзе на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» Валерый Анісенка стаў лаўрэатам у намінацыі «Лепшая рэжысура», артыст Георгій Лойка - прыз за лепшую ролю другога плану за ролю Макдуфа.
    0 комментариев
    1 класс
    0 комментариев
    0 классов
Показать ещё