4 гады таму ў Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага Ён збіраўся балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але рэжым зладзіў правакацыю і арыштаваў блогера. Пазней яго абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў», «распальванні варожасці» ды іншых «злачынствах». «Я не атрымлівала пра яго ніякіх вестак больш за год. Сёння споўнілася чатыры гады з моманту яго арышту ў Горадні. У глыбіні душы я ведаю, што ён хоча, каб я працягнула нашу барацьбу», – выказалася абраная прэзідэнтка, жонка палітвязня Святлана Ціханоўская. Сяргея асудзілі на 18 гадоў калоніі. У 2023-м яму дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі. Пра палітвязня няма звестак ужо 447 дзён.
    1 комментарий
    5 классов
    Памерла маці Вітольда Ашурка. Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў.
    2 комментария
    3 класса
    😐 Нават 3% беларусаў не прагаласуюць на выбарах у Каардынацыйную раду Чаму так адбываецца? Бяспека ці няўпэўненасць у дэмсілаў? Сяргей Падсасонны абмеркаваў не вельмі прыемную тэму:
    1 комментарий
    0 классов
    🤦‍♂ У Екацярынбургу ліжуць курыныя яйкі… каб захварэць на сальманелёз. Аказваецца, яны такім чынам спрабуюць зарабіць мільён рублёў (каля $11300). За апошні месяц Расспажыўнагляд налічыў 18 зваротаў з вострымі атручваннямі праз ежу з сеткі супермаркетаў «Жизньмарт». Уладальнік сеткі паабяцаў кожнаму новаму атруціўшамуся заплаціць па мільёну рублёў. Аднак потым уладальнік сказаў, што выплаты атрымаюць толькі тыя, на каго першапачаткова спасылаўся Расспажыўнагляд.
    1 комментарий
    2 класса
    😬У Любані затрымалі махляроў, якія прадавалі людзям мяса з жывёламагільнікаў У схеме было задзейнічана шмат людзей – ад ветэрынара ў гаспадарцы да прадаўцоў у краме. Гэтак, пасля гібелі жывёлы фельчар не разбіраўся ў прычынах смерці і не ўтылізоўваў тушу, а выклікаў траіх жыхароў Любані, якія расчлянялі мерцвячыну проста на жывёламагільніках. Мяса яны маглі прадаваць звычайным грамадзянам, выдаючы яго за хатняе. Але часам яно паступала і на прылаўкі крамаў, дзе кавалкі пратухлага мяса «рэанімавалі» для продажу, а пазней змешвалі з добрай прадукцыяй. Затрыманым пагражае да 10 гадоў зняволення
    5 комментариев
    46 классов
    1 комментарий
    1 класс
    🤯Вось, чым у Беларусі прымушаюць займацца медыкаў Паглядзіце, што рабілі супрацоўнікі больніцы ў Жыткавічах падчас суботніку.
    34 комментария
    26 классов
    🫡Хрэнін навучыць чыноўнікаў ваяваць У Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна 17 траўня пройдзе штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы». У ім возьмуць удзел старшыні абласных і Менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары ​​абласцей і Менску. «Мэта збору – павысіць узровень ведаў службовых асобаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй», – паведамляе прэс-служба Мінабароны. https://babzypmyspjjcuxq.aws-123.link/news/17-05-2024-minabarony-belarusi-ladzits-zbor-dlya-kiraunikou-regiyonau-i-vaenkomau
    1 комментарий
    0 классов
    ❗️Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі Палітзняволеная беларуска мусіла пакінуць калонію 21 траўня. «Паліна не выйшла. Яшчэ 19 траўня яе этапавалі з калоніі № 24, куды дакладна – хаваюць», – напісаў муж палітзняволенай. Нагадваем, Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі за нібыта гвалт у дачыненні да сілавіка і абразу Лукашэнкі. Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 У Гомелі. У жанчыны два дзіцяці.
    1 комментарий
    10 классов
    💔 Яна з'ехала з Беларусі з двума ўнукамі Ваняй ды Настай. Бацькі дзяцей – у турме Беларускія фатографы Юлія Лейдзік і Жэня Канаплёў зрабілі партрэт Ганны Канавалавай «У мяне не было з сабой тэлефона, каб нас не адсачылі. Мы так хутка сабраліся, што замест сумкі я ўзяла чахол для падушкі. У кішэні толькі 90 долараў. Сябры прывезлі мяне з дзецьмі да мяжы з Украінай. Яны везлі нас, унучка Насця спявала пратэстныя песні, а мы ўмольвалі хаця б на мяжы не спяваць. Уначы прайшлі пешшу два кіламетры па нейтральнай паласе. Я ніколі не думала, што гэта так доўга – наперадзе няма святла, ідзем навобмацак. Адзінае, вось тады Ваня спытаў упершыню «Бабуля, наша мама ў турме?»», — расказала Ганна Канавалава. Сёння, 21 мая – Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.
    1 комментарий
    3 класса
Увлечения

Публикации автора

В ОК обновились Увлечения! Смотрите публикации, задавайте вопросы, делитесь своими увлечениями в ОК