Мая мара — каб у Інтэрнэце можна было знайсці любую інфармацыю па-беларуску. © Вольга Сітнік #ВольгаСітнік
Харугвы жоўтых дзьмухаўцоў Нападкі снегу перажыўшы, Сваім упэўненым святлом Бяруць ў абдоймы траваў сціжмы. Утравянелым веснім днём Пасля ваўчыных песняў ветру, Празрыстым звонкім ручаём Вантробы поўняцца Сусвету. Дзе была моўнасць чорных дзён – Крыяе роснае пахмелле, І беспрацоўны, бач, Харон, Між дзьмухаўцоў свой човен беле. Гарэзы-птахі наўздагон За сонечнай аладкай ймчацца – Краіна трапіла ў палон Раптоўнай травеньскае трасцы… © Павел Гаспадыніч 13.05.2017
Паразмаўляй са мной па-беларуску... Мне горка, вельмі горка разумець, Што мову родную мы замянілі рускай, А потым пачынаем ціха кпець. Мы-беларусы! Зараз дзе жа мова? Дзе мова нашых прашчураў-дзядоў? Дзе мова, што была для нас асновай, Дзе тая, што забылі мы і зноў? Яна паўсюль! У скрыначках, ў печы, Яна ў рацэ, што хутка так бяжыць. Яна паўсюль! Ад мовы не ўбегчы. З ёй можна сябраваць і добра жыць. Ёй можна ганарыцца і здзіўляцца, З ёй можна захапляцца і карпець. У ёй можна патануць і завіхацца. Ёй можна гаварыць, а можна пець. Яна, як сон, што будзе вельмі доўгі, Яна як ноч, што цёмная, як смоль. Яна салодка, нібы цукр цвёрды. І неабходна нам, як быццам сон. Яна гучней за тысячы звано
Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія... © Якуб Колас #ЯкубКолас
А будзе йсці навука туга, падгоніць бацькава папруга! © Якуб Колас #ЯкубКолас
Падыходзіш з посвістам ветру. На далонях тваіх – каралі Дзён мінулых бяссонных спатканяў – Падыходзіш з посвістам ветру. Углядаешся ў мройнае ўчора. На вачах – папялушкі-слязінкі Асалоды дарэшты застылай – Углядаешся ў мройнае ўчора. Ледзь гукаеш сасмяглымі вуснамі. На душы – каменне цяжкое Пахаваных імегнняў святога – Ледзь гукаеш сасмяглымі вуснамі. Адыходзіш пад стогны завеі. На абліччы тваім – новы дзень Нарадджаецца смелай надзеяй – Адыходзіш пад стогны завеі. © Павел Гаспадыніч "Самота Папялушкі"
Не будзіце ў паэце ні плаксу, ні звера, каб пасля не казаць: “А што ж гэта было?!” Хай самотны паэт сам жыве, як жадае, у яго ёсць агонь, у яго ёсць віно... © Віктар Шніп #ВіктарШніп
Показать ещё