Што яшчэ па дробязі ўдалося ў Гомлі з дапамогай 115.бел вырашыць. Вось былі вадасцёкі ля Баярскага спуска ў цэнтры горада брудныя. Дааааўно іх не чысцілі, але пасля заяўкі на партале пафіксілі хутка (проста што я позна вынік адфоткаў, дык ужо ўсё паспела падрасці). Параўнанне было/стала.
Трохі навін і дасягненняў па выкарыстанні 115.бел. Вось бардзюрчык на вул. Дзімітрава стаміўся, прылёг. Я пакінуў заяўку і праз паўтары дні (!) яго паднялі ды паставілі на месца камунальнікі. Так што не будзьце абыякавымі да таго месца, дзе жывяце! Убачылі праблему, сфоткалі, даслалі заяўку і пайшлі далей па справах. А вось на вул. Братоў Лізюковых наўпрост перад уваходам у абласную лякарню пасля замены люкаў тупа не аднавілі асфальтавае пакрыццё. І ў такім стане ўсё і заставалася — непрыгожа ды нязручна пешаходам ды аўтамабілістам. Заявачка на сэрвіс і ўсё вырашылася! Побач яшчэ адзін такі ж стаяў. Ок, можна сказаць, што зрабілі не надта якасна, але так у разы лепей, чым ніяк. Тым больш
Калі вы не ведалі, то моладзь (ды й шмат хто іншы) зара вельмі актыўна глядзяць анімэ "Атака тытанаў". Гэта — файны і яскрава зроблены мікс самых розных тэмаў і эпох. Тут табе і ХІХ стагоддзе, і адсылкі да ваенных канфліктаў і сацыяльных супярэчнасцяў нашага часу, матывы дабра і зла, нянавісці людзей адно да аднога і войнаў, якія цяжка спыніць і пра якія ніхто ўжо і не памятае толкам, чаму яны пачыналіся.
Карацей #раю прынамсі паглядзець, чым народ травіцца. А файны разбор серыяла ад "Кінопоіска" знойдзеце ў першым каменце.
На вайне ва Ўкраіне актыўна выкарыстоўваюцца дроны. Прычым як для выведвальных задач, так і для баявых. Размова не толькі пра прафесійныя "Байрактары", але і звычайныя дроны, да якіх прымацоўваюць гранаты і т.п.
Тым часам беларуская армія ў свой час хвалілася ўласным баявым пепелацам! Было тое пару год таму і кадры масава папулярызавала прапаганда.
Да чатырох дронаў прымацавалі савецкі РПГ-26 "Аглень" і ціпа ён (з не да канца зразумелай дакладнасцю мог стрэліць па цэлі на дыстанцыі ад 250 метраў да (тэарэтычна) некалькіх кіламетраў (улічваючы як далёка дрон можна было заслаць). Армейцы нават хваліліся мадэллю з дзвюма РПГ...
Але, відаць, штосьці пайшло не так, раз такімі "ўнікальнымі" напр