Рэпартаж аб святкаванні ў Астраўцы Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь; матэрыялы, прысвечаныя Міжнароднаму дню
сям’і; думкі навабранцаў вайсковай часці 7434 і іх бацькоў; задачы, якія паставіў старшыня райвыканкама на штотыднёвай рабочай нарадзе – гэта і не толькі знайшло адлюстраванне ў свежым нумары “Астравецкай праўды”.
З якімі думкамі прыйшлі на свята Дня Перамогі гараджане і госці Астраўца, што іх уразіла і чым запомніцца свята – аб гэтым расказваюць журналісты “раёнкі” ў калектыўным рэпартажы “Памяць пра Перамогу”.
Навабранцы вайсковай часці 7443 прынеслі прысягу на вернасць Радзіме. Уражанні ад першых тыдняў службы ўчарашніх “грамадзянскіх” юнакоў і думкі іх бацькоў – у аўтарскім праекце Рыты Дрэмы “Я служу”.
У чым унікальнасць звычайнай
сям’і Пяткевіч з Міхалішак, расказвае Марына Мацкевіч у матэрыяле “Унікальнасць звычайнай сям’і”.
У тэматычнай старонцы “Пад дахам дома твайго” пра сакрэты сямейнага шчасця расказваюць Афоніны, Глазко, Яновічы, а жыхары райцэнтра ўзгадваюць пары, якія, на іх погляд, могуць служыць прыкладам сямейных адносін.
Цэлы россып творчых перамог вучняў Астравецкай
школы мастацтваў: хто стаў лепшым і ў якой намінацыі, чытайце ў “АП”.
Выпісвайце “АП”, чытайце, дзяліцеся навінамі з рэдакцыяй і землякамі!
Нет комментариев