СЛОНІМ, ЦЭНТР ГОРАДА, ЗІМА, 1943 г.
Цэнтр Слоніма падчас нямецкай акупацыі. Усе будынкі не разбураныя снарадамі. Ходзяць гараджане і немцы. Снежна і холадна.
Здымак гэты зрабіў у 1943 годзе слонімскі фатограф Юзэф Шыманчык (1909-2003). Фотамайстэрня яго тады знаходзілася недалёка ад касцёла. А родам ён быў з Косава.
Пасля вайны Юзэф Шыманчык жыў у Польшчы. Напачатку 2000-х гадоў ён прыслаў мне з дзесятак рэдкіх здымкаў Слоніма падчас вайны. Адзін з іх быў гэты.