Маладыя хрысціянскія дэмакраты, якія зараз знаходзяцца ў Германіі, дапамагаюць у зборы і адпраўцы гуманітарнай дапамогі бежанцам з Украіны. Адзенне, ежа, лекі і іншая дапамога была сабрана для жыхароў Луцка. Арганізацыя дапамогі займаецца суполка беларусаў у Каселе.
  • Класс
04:44
upload_222726444_file
7 просмотров
З Днём волі, сябры! Святло абавязкова пераможа цемру!
04:44
upload_222726444_file
7 просмотров
Адбыўся З’езд ГА “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” 5 лютага ў анлайн фармаце адбыўся ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты". Падчас яго быў абноўлены склад Рады арганізацыі, прыняты новы варыянт Статута, выбраны два сустаршыні МХД. Новая каманда заявіла аб сваёй гатоўнасці неадкладнай прыступіць да працы. Істотным адрозненнем новай праграмы працы МХД стала ўзмацненне міжнароднай працы і садзейнічанне беларускай моладзі ў эміграцыі. Плануецца працягваць актыўную працу і ў Беларусі. Сярод запланаваных мерапрыемстваў - сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі рознага ўзроўню, правядзенне адукацыйных лекцый і семінараў, дзейнасць у сферы культуры, пашырэнне ідэй хрыс
2 лютага адбылося онлайн-паседжанне рады аргкамітэту “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў”. У сувязі з пачаткам дзеяння новых законаў пра дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў чальцы рады абсалютнай большасцю галасоў пры адным голасе супраць прагаласавалі пра правядзенне найбліжэйшым часам агульнага з’езду прадстаўнікоў аргкамітэту дзеля вырашэння шэрагу арганізацыйных пытанняў.
27 лістапада ў Варшаве ля помніка Тадэвушу Касцюшку адбылося ўрачыстае ўшанаванне памяці Слуцкіх паўстанцаў у аб'яўлены Святланай Ціханоўскай дзень салідарнасці. Афіцыйным заяўнікам мерапрыемтва "Слуцкі збройны чын - дзень Герояў" быў часова выконваючы абавязкі моладзі БХД Яўген Дудкін.
У Варшаве 28 лістапада беларускія хрысціянскія дэмакраты правялі акцыю салідарнасці з кіраўнікамі Саюзу палякаў на Беларусі, якія знаходзяцца ў вязніцы, - Анджэеем Пачобутам і Анджэлікай Борыс.
У Варшаве Беларускія хрысціянскія дэмакраты 21 лістапада правялі традыцыйную акцыю “Магутны Божа за Беларусь!” і ўзялі ўдзел у супольнай Акцыі салідарнасці з Беларуссю каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Удзельнікі акцыі згадалі Вітольда Ашурак праз шэсць месяцаў з дня яго трагічнай смерці ў вязніцы, зняволеных сябраў БХД Паўла Севярынца і Таццяну Канеўскую, а таксама абмеркавалі гадавіну ўшанавання 27 лістапада Слуцкага збройнага чыну.
Показать ещё